Книга Падсадная качка (на белорусском языке)

Читать онлайн
Падсадная качка Пераклад: Змiцер Колас - Ну што, будзеш гаварыць цi не? Яны бiлi яго бясконца. У абодвух ужо абрывалiся рукi. На клубы i спiну вязню страшна было зiрнуць. Iнспектар Бэлем уздыхнуў: "Ну i быдла! Далiбог, iх нiчым не проймеш". А яшчэ, чаго добрага, скажуць, што ён не ведае сваёй справы, калi не здолеў нiчога выцягнуць з гэтага парсюка...