Книга Землятрус у Чылі
- Жанр: Классическая проза
Читать онлайн
У Сант-Яга, сталіцы каралеўства Чылі, у час вялікага землятрусу 1647-а года, калі загінулі многія тысячы людзей, адзін малады абвінавачаны ў злачынстве і ўвязьнены іспанец на імя Гераніма Ругера якраз стаяў каля пілястры ў турме з намерам павесіцца. Дон Энрыка Астэрон, з найвялікшых магутаў горада, прыкладна з год да таго адставіў яго са свайго двара, дзе той служыў настаўнікам, за тое, што быў у пяшчотнай палюбоўнасці з доннай Хазэфай, адзінай гаспадаровай дачкой. Састарэламу дону пасля таго, як ён настойліва засцярог дачку, па тайным даручэнні і праз подлае дасачэнне ганарлівым сынком пра ўсё было данесена, і раз’ятрыла таго да такой меры, што ён з ходу затачыў яе ў кармэліцкі кляштар Нашых Любасных Жонаў. Дзякуючы шчаслівай нагодзе Гераніма ўспасобіўся-такі там нанава зладзіць стасункі і аднае дамоўленай начы зрабіць кляштарны сад сцэнай свайго поўнага шчасця.