Книга Гісторыя тэатра Беларусі XX–XXI стагоддзя

Раскрываецца працэс зараджэння, фарміравання і развіцця беларускага прафесійнага нацыянальнага драматычнага тэатра ў гістарычнай прасторы XX–XXI ст. Асвятляецца творчы шлях усіх дзяржаўных прафесійных тэатраў, характарызуюцца найбольш значныя спектаклі, дасягненні і асаблівасці майстэрства вядучых дзеячаў беларускага сцэнічнага мастацтва. Вучэбны дапаможнік прызначаецца студэнтам, магістрантам, аспірантам устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях культуры і мастацтва.