Книга Гаворка беларуская. Разговор русский. Дыкцыя і арфаэпія

Для адпрацоўкі дыкцыйнай выразнасці засваення нормаў беларускага і рускага літаратурнага вымаўлення ў выданні змешчаны прыказкі, прымаўкі, чыстагаворкі, скорагаворкі, асобныя строфы з вершаў, фразы з празаічных твораў беларускіх і рускіх пісьменнікаў, якія аўтар начытаў для ўсіх, хто праявіць стараннасць самастойна вывучыць і засвоіць арфаэпічныя нормы беларускай і рускай мовы. Аўдыякніга прыхавана пад фотаздымкам заўзятага прыхільніка беларускага і рускага прыгожага пісьменства, жыватворнага вуснага Слова.