Гапееў Валерый Мікалаевіч
- Язык: Русский
- Пол: мужской
- Дата рождения: 6 лютага 1963
Об авторе:
Валерый Мікалаевіч Гапееў (нар. 6 лютага 1963, п. Восава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле». У 1992 г. пераехаў з сям'ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. У гэты ж час стаў пісаць прозу. Першае сур'ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке». Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта. У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Сёння працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром. Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 г., дачка — ў 1998 г.